Часцінкі далёкай зоркі. Астры лёсу братоў Даркевічаў

“Лёс братоў Пятра і Хрыстафора Даркевічаў склаўся трагічна: абодва былі арыштаваны ў Віцебску ў адзін і той жа дзень — 27 красавіка 1937-га, асуджаны 20 кастрычніка, а праз два тыдні таго ж года расстраляны па артыкуле 58 пункт 10 — «Контррэвалюцыйная дзейнасць». Праз 20 гадоў, 6 верасня 1957-га, Вярхоўным судом БССР быў рэабілітаваны «за адсутнасцю складу злачынства» Пётр, а 12 сакавіка 1961-га — Хрыстафор. Першы — мастацтвазнаўца, педагог, чытаў лекцыі па гісторыі сусветнага мастацтва ў вучылішчы, а таксама ў кінатэхнікуме і педагагічным інстытуце. Другі — мастак-жывапісец і манументаліст, таксама педагог Віцебскага мастацкага вучылішча. Сёння пра іх мала хто ведае…”

http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=5874