Да гэтага дня людзі прыбіраюць магілы сваіх родных і блізкіх, прыносяць на могілкі кветкі і запальваюць свечкі, памінаюць нябожчыкаў добрым словам і спадзяюцца на іх заступніцтва з іншага свету…
Ініцыятыва “Хайсы-віцебскія Курапаты” заклікае на Радаўніцу ўшанаваць і памяць ахвяраў сталінскага тэрору – тых, у каго няма магіл, на якія маглі б прыйсці сваякі. Могілкамі для гэтых людзей сталі патаемныя месцы расстрэлаў, пра якія ў большасці не вядома і дагэтуль.
Звяжыцеся з намі, калі вы хочаце ўзяць удзел у добраўпарадкаванні самаробных мемарыялаў на месцах “сталінскіх расстрэлаў” каля вёсак Паляі і Хайсы.