Страшны “Цёплы лес”

З Мікалаем Іванавічам Вакушэнкам бацька пачаў гаварыць пра расстрэлы
ўпершыню, калі сын ужо крыху падрос. А нарадзіўся Мікалай Іванавіч ў 1944 годзе.
Бацька распавядаў пра тое, што ў Цёплы лес каля Лужасна вазілі людзей і па начах
растрэльвалі.
— Па ўсіх хутарах чулі стрэлы ў лесе. І ўсе людзі, якія жылі вакол Цёплага лесу, ведалі,
што там адбываецца,” – кажа Мікалай Іванавіч.
І бацька Мікалая Іванавіча, які нарадзіўся ў Судніках, прыблізна ў трох кіламетрах ад
Цёплага лесу, і таксама жыў на хутары, такім чынам стаў сведкам гэтых падзей.
Мікалай Іванавіч адмыслова адзначае, што ў той лес сяляне баяліся хадзіць, лічылі, што
адтуль можна было і не вярнуцца.
Мясцовыя жыхары паказалі месца, дзе адбываліся расстрэлы. Удзельнікі ініцыятывы
“Хайсы- віцебскія Курапаты” устанавілі там мемарыяльны крыж— пад гарой, у
балоцістай лагчынцы, недалёка ад шашы, які вядзе з Віцебска На шыльдзе напісана: «У
памяць бязвінных ахвяр сталінскага тэрору, расстраляных ва ўрочышчы “ Цёплы лес ”
катамі НКВД у 1931-40 гадах па загаду савецкай улады”.