У 1980-я гады, калі ў прэсе пачалі ўздымаць тэму сталінскага тэрору, а людзі перасталі баяцца гаварыць пра месцы масавых расстрэлаў, стала вядома пра першыя “Віцебскія Курапаты” – узлесак непадалёк ад вёски Паляі ( 6 км ад Віцебска, узбоч аўтадарогі Р-21 Віцебск-Лёзна). Першы крыж быў пастаўлены ў Паляях 5 лістапада 1989 г. З тае пары віцебскія актывісты штогод збіраюцца тут на Дзяды, каб ушанаваць памяць бязвінных ахвяраў. На месцы расстрэлу паўстаў самаробны мемарыял, які ствараецца ўжо шмат гадоў запар. Некалькі разоў невядомыя вандалы знішчалі мемарыяльныя крыжы, на іх месцы з’яўляліся новыя… У 2020 годзе ўдзельнікі ініцыятывы “Хайсы-віцебскія Курапаты” усталявалі там інфармацыйны стэнд пра ахвяраў сталінскіх рэпрэсій з гэтага рэгіёну.