Адно з першых інтэрв’ю пра ўшанаванне ахвяраў сталінскага тэрору на Віцебшчыне

У газеце “Витебский курьер” за 11 жніўня 1990г. было надрукавана інтэрв’ю з Сяргеем Цярэнцьевым –чальцом віцебскай групы “Мартыралог Беларусі”.
Ён распавёў пра дзейнасць групы, па ініцыятыве якой з’явіліся першыя памятныя крыжы ў Паляях і Мікалаёва (яшчэ да ўстаноўкі цяперашняга мемарыяла), пра спробы звярнуцца па дапамогу ў КДБ і пра недобрасумленную працутагачасных камісій па рэабілітацыі ахвяраў сталінізму.

На вялікі жаль, за 30 гадоў сітуацыя не змянілася: не дадалося пашаны да памяці загінулых, не названыя імёны катаў, па-ранейшаму не вядомыя месцы расстрэлаў бязвінных грамадзян. Пытанне “Паляі, Мікалаёва… Што далей?” па-ранейшаму застаецца без адказу.